У Беларусі ліквідавалі аб'яднанне літоўцаў Gimtinė


Гарадзенскі абласны суд 28 красавіка вынес рашэнне аб ліквідацыі Пяляскага грамадскага аб’яднання літоўцаў Gimtinė («Радзіма»). «Рашэнне вынесенае, пазоў задаволены», – паведамляе ТАСС са спасылкай на суд.

Пяляская сярэдняя школа з навучаннем на літоўскай мове.
Фота: pelesosmokykla.lt

Пазоў пра ліквідацыю аб’яднання падало Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкаму. Суддзя па справе – Юрый Карэцкі.

Ва ўпраўленні паведамілі, што з боку аб’яднання, якое працавала ў вёсцы Пялеса ў Гарадзенскай вобласці, нібыта зафіксаваныя парушэнні закона. Падрабязнасці справы каментаваць не сталі.

Раней, 27 красавіка, у Міністэрства замежных спраў Літвы быў выкліканы прадстаўнік амбасады Беларусі ў Літве, якому ўручылі рашучую нота пратэсту ў сувязі з намерам ліквідаваць грамадскае аб’яднанне літоўцаў. У ноце адзначалася, што на такія дзеянні Беларусі рушыць услед жорсткі і прынцыповы адказ, Літва ўзніме гэтае пытанне ў міжнародных арганізацыях.

Аб’яднанне Gimtinė працуе з 1993 году на базе сярэдняй школы з літоўскай мовай навучання ў вёсцы Пеляса Воранаўскага раёну. Гэта першае афіцыйна зарэгістраванае ў Беларусі грамадскае аб’яднанне літоўцаў.

Літоўская школа ў Пялясе дзейнічае з 1992 года. Летась беларускія чыноўнікі паведамілі пра яе закрыццё. Ліквідавалі навучанне па-літоўску і ў іншай беларускай школе.

Hавiны
У МЗС Літвы выклікалі прадстаўніка амбасады Беларусі. Абяцаюць жорсткі адказ
2023.04.27 19:28

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў