Старшыні Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу, нарадзінцы Полацку Наталлі Качанавай прысвоілі званне «Ганаровы грамадзянін Полацкага раёну». Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Савету Рэспублікі.
Узнагарода дадзеная Наталлі Качанавай нібыта за «выхаванне ў моладзі патрыятызму і любові да радзімы», а таксама за «значны ўнёсак у сацыяльна-эканамічнае развіццё Полацку, захаванне і памнажэнне нацыянальнага культурнага набытку, умацаванне духоўных каштоўнасцяў, актыўную грамадскую дзейнасць у Беларускім саюзе жанчын дзеля павышэння ролі жанчын у працэсах кіравання дзяржавай».
Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў 1160-годдзе Полацку, Наталля Качанава прысутнічала на ёй асабіста.
Сёлета ў красавіку блізкую да Лукашэнкі чыноўніцу ўзнагародзіў ордэнам Дружбы прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін.
Алена Рувіна belsat.eu