Яшчэ адзін беларус затрыманы на мяжы пасля вяртання з Польшчы  


28 лютага на канале сілавікоў з’явілася відэа з беларусам, якога затрымалі на мяжы. Мужчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах.

Беларус, якога затрымалі на мяжы пасля вяртання з Польшчы.
Фота: канал сілавікоў ГУБАЗіК

На відэа мужчына кажа, што працуе ў Польшчы электрыкам, а таксама «сазнаецца» ў тым, што браў удзел у пратэстах у 2020 годзе, «знаходзіўся на праезнай частцы і перакрываў рух».

Таксама затрыманы гаворыць, што ў момант, калі браў удзел у пратэстах, у яго былі сямейныя праблемы, бо ён разводзіўся з жонкай.

Нагадаем, што толькі цягам 2023 года было затрымана мінімум 125 чалавек пасля вяртання ў Беларусь з-за мяжы.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў