У паліцыю Варшавы паступіў званок пра мінаванне Беларускага дома, які знаходзіцца на вуліцы Kryniczna 6. Там 26 верасня адкрываецца выстава, прысвечаная Нобэлеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму, паведамляе тэлеграм-канал «Позірк».
Паліцыя прыехала перад пачаткам мерапрыемства, якое праходзіла ў Беларускім доме. Поўная эвакуацыя з памяшкання не праводзілася, частка прысутных спусцілася ўніз, частка знаходзілася ў памяшканні.
Пазней кіраўнік Беларускага дома Алесь Зарэмбюк паведаміў, што праверка прайшла, усё спакойна. Агульная затрымка мерапрыемства склала больш за 30 хвілінаў.
Алена Рувіна belsat.eu