Пасажыр да смерці збіў кіроўцу таксоўкі, бо той не дазволіў кампаніі выпіць піва ў машыне, паведамляе «Речица Prime».
Канфлікт адбыўся ўначы з 21 на 22 жніўня ў Рэчыцы паміж 23-гадовым пасажырам і 52-гадовым кіроўцам службы таксі 7171 падчас выканання замовы, пакуль таксі не пачало рух. Як мяркуецца, пасажыры захацелі выпіць піва ў салоне аўта, на што кіроўца адказаў адмовай.
Канфлікт працягнуўся на вуліцы – кіроўцу аблілі півам і моцна збілі. Кіроўца апынуўся ў шпіталі з рознымі траўмамі – у тым ліку з пераломам чэрапа і ўдарам галаўнога мозгу. Ад атрыманых траўмаў 24 жніўня мужчына памёр у рэанімацыі.
У таксоўцы былі яшчэ дзве пасажыркі.
Паведамляецца, што падазраваны раней быў пад судом, у тым ліку за прычыненне траўмаў падчас хуліганскіх дзеянняў.
Алена Рувіна belsat.eu