З пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне Расея вывезла з часова акупаваных украінскіх тэрыторый сама меней 400 тысяч тон збожжа, заявіў першы намеснік міністра аграрнай палітыкі і харчавання Украіны Тарас Высоцкі ў эфіры ўкраінскай службы радыё «Свабода».
Гэта траціна запасаў, якія былі на акупаваных тэрыторыях.
«Калі дадаць усе кейсы, то каля 400 тысяч тон. Выразна казаць, што з пакінутым мільёнам тон, што засталося, мы зможам толькі пасля дэакупацыі», – заявіў Высоцкі.
Паводле яго слоў, ва ўкраінскіх сховішчах ёсць яшчэ больш за мільён тон збожжа, аднак пакуль яго лёс нявызначаны, а казаць пра экспарт можна будзе толькі пасля дэакупацыі.
Таксама намеснік міністра падкрэсліў, што Расея мэтанакіравана знішчае аграрную інфраструктуру Украіны.
Па дадзеных Цэнтру даследаванняў харчавання і землекарыстання Кіеўскай школы эканомікі, шкода сельскай гаспадарцы Украіны ад вайны ўжо складае 4 мільярды 300 мільёнаў долараў. Украінскае збожжа займала 10% у сусветным экспарце. Яго поўнае знікненне можа стаць прычынай сусветнага голаду.
Алена Рувіна belsat.eu