Са жніўня праз беларускі маршрут у Нямеччыну трапілі ўжо больш за 6 тысяч мігрантаў


Пачынаючы са жніўня, у Нямеччыне назіраецца лавінападобны рост колькасці нелегальных мігрантаў, якія прыбываюць з Польшчы беларускім маршрутам, паведамляе DW.

Іх колькасць склала ўжо 6162 чалавекі.

Размеркаванне мігрантаў, якія праніклі ў Нямеччыну праз Беларусь і Польшчу, пачнецца ў пачатку лістапада. Цяпер усе яны знаходзяцца ў лагеры ў Айзэнгютэнштаце. Там праводзіцца праверка дадзеных уцекачоў, робіцца тэст на ковід і ажыццяўляецца іх забеспячэнне харчаваннем і прадметамі першай неабходнасці.

Аналітыка
Шантаж не дапаможа Менску сесці за стол перамоваў з ЕЗ
2021.10.18 19:38

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў