Удзельнікі гурта «Би-2» былі затрыманыя ў Тайландзе пасля канцэрту на курортнай выспе Пхукет. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на турыстычную паліцыю правінцыі.
Як заявілі ў паліцыі, у затрыманых не было дазволу на працу. «Яны мусяць заплаціць штраф, памер якога вызначыць суд. Магчыма, паседжанне суда адбудзецца заўтра», – цытуе агенцтва мясцовых праваахоўнікаў.
Нагадаем, салісты гурта «Би-2» паходзяць з Беларусі: Ігар Бортнік нарадзіўся ў Менску, Аляксандр Уман – у Бабруйску.
Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну гурт «Би-2» адмовіўся падтрымаць вайну і праводзіць канцэрты пад мілітарысцкай сімволікай. У 2023 годзе Бортнік выступіў з публічнай крытыкай Уладзіміра Пуціна і ягонай палітыкі, а таксама заявіў, што не мае намеру вяртацца ў Расею. Неўзабаве пасля гэтага ў РФ яго прызналі «замежным агентам».
Глеб Нержын belsat.eu