Беларуская дэлегацыя, у склад якой увайшлі прадстаўнікі Святланы Ціханоўскай, накіроўваецца ў Кіеў, каб сустрэцца з беларусамі Украіны і падтрымаць украінскі народ. Пра гэта паведаміў у відэазвароце да беларускіх дыпламатаў кіраўнік Офісу Святланы Ціханоўскай Валерый Кавалеўскі.
У склад дэлегацыі ўваходзяць Валерый Кавалеўскі, Анатоль Лябедзька, прадстаўнік ByPol Аляксандр Азараў і прадстаўнік НАУ Валерый Мацкевіч. Яны ўжо на тэрыторыі Украіны.
Плануюцца сустрэчы з беларусамі Кіева і беларускімі добраахвотніцкімі атрадамі ва Украіне, а таксама сустрэчы з украінскімі палітыкамі.
«Злачынны рэжым падштурхоўвае да разрыву дыпламатычных адносінаў з Украінай і пагражае існаванню нашай дзяржавы, а амбасады з часам так ці інакш пяройдуць пад кантроль дэмакратычных сілаў», – заявіў Валерый Кавалеўскі.
Ён заклікаў беларускіх дыпламатаў зрабіць вызначальны выбар.
ЗК belsat.eu