Дырэктарка цэнтру, праваабаронца Вольга Смалянка паведаміла на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку», што інфармацыя пра ліквідацыю з’явілася ў Адзіным рэгістры юрыдычных асобаў.
На сайце Адзінага дзяржаўнага рэгістру пазначана, што пастанову аб ліквідацыі 22 ліпеня прыняў Менскі гарвыканкам.
Цэнтр прававой трансфармацыі ў працэсе ліквідацыі. Скрыншот з сайту egr.gov.by
Цэнтр прававой трансфармацыі – асветніцкая некамерцыйная ўстанова, мэта якой – павысіць прававую культуру, арганізацыя асветніцкай, аналітычнай і даследчыцкай дзейнасці ў галіне правоў.
14 ліпеня сілавікі прыходзілі з ператрусам у офіс цэнтру і дамоў да Вольгі Смалянкі.
Таксама Міністэрства юстыцыі сёння ліквідуе:
- Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі – арганізацыю, што падтрымлівала грамадзянскую супольнасць у Беларусі і развівала рэгіёны;
- «Youth Labor Rights» – арганізацыю, што юрыдычна дапамагала маладым спецыялістам;
- «European Youth Parliament» – мадэляванне дзейнасці Еўрапарламенту ў Беларусі;
- Праваабарончы цэнтр «Human Constanta»;
- Цэнтр экалагічных рашэнняў;
- Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая бібліятэка»;
- медыяплатформу «Імёны»;
- «Press Club Belarus»;
- Цэнтр «Еўрапейскі дыялог»;
- Офіс правоў людзей з інваліднасцю;
- Беларускі нацыянальны моладзевы савет «Рада»;
- Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў;
- Сацыяльна-інфармацыйную ўстанову «ТаймАкт».
ГГ belsat.eu