Ракетны ўдар па Севастопалі: загінулі пяцёра, больш як сотня параненых


Акупацыйныя ўлады паведамляюць, што падчас ракетнай атакі ЗСУ абломкі ўпалі на прыбярэжную паласу Севастопалю. Пацярпелі шмат мірных жыхароў.

Міністэрства абароны РФ заявіла, што па Севастопалі ўкраінцы запусцілі 5 ракетаў ATACMS з касетнымі боепрыпасамі. Чатыры з іх нібыта былі знішчаныя, а пятая ў выніку ўздзеяння сродкаў СПА «адхілілася ад траекторыі палёту з падрывам баявой часткі ў паветры над тэрыторыяй гораду». У выніку пацярпелі мірныя жыхары.

Кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Севастопалю Міхаіл Разважаеў спачатку паведаміў, што загінулі трое. Пазней колькасць загінулых вырасла да пяцярых, трое з іх – дзеці. Раненні і траўмы атрымалі 124 асобы, у тым ліку 27 дзяцей.

Выданне «ASTRA» са спасылкай на мясцовых жыхароў паведамляе, што ў горадзе не ўключалі паветранай трывогі. Таму падчас атакі на пляжы было шмат семʼяў з дзецьмі.

Улады РФ заяўляюць, што ЗСУ нібыта ўчынілі «тэрарыстычную атаку на цывільную інфраструктуру». Разважаеў наракае, што ўкраінскія вайскоўцы «нанеслі ўдар цішком, у той час, калі мірныя жыхары хто вяртаўся са службы, хто ўжо паехаў з дзецьмі на мора». Аднак з заяваў саміх расейскія ўладаў вынікае, што ЗСУ не цэлілі ў мірных жыхароў: цывільныя пацярпелі ў выніку працы расейскіх сілаў СПА, якія збілі ракету над пляжам.

Hавiны
ЗСУ паказалі наступствы ўдару па базе запуску дронаў у Краснадарскім краі
2024.06.23 11:36

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў