На гэтым тыдні Польшча плануе дэпартаваць каля 20 асобаў, пераважна грамадзянаў Іраку і Ірану. Акрамя таго, з краіны дэпартуюць 10 арганізатараў незаконнага пераходу мяжы, піша выданне Dziennik.pl.
Цяпер у ахоўных цэнтрах у Польшчы перабываюць 1240 грамадзянаў Іраку, 716 з якіх звярнуліся па міжнародную абарону.
«На гэтым тыдні мы плануем дэпартаваць каля 20 асобаў, пераважна грамадзянаў Іраку і Ірану, у тым ліку 10 арганізатараў незаконнага мінання мяжы. Краіна прызначэння, вядома, Ірак», – распавяла прэс-сакратар Памежнай аховы Польшчы Анна Міхальска.
Польшча развязвае арганізацыйныя моманты, звязаныя з авіяпералётам.
З пачатку года памежнікі Польшчы зафіксавалі больш за 36 тыс. спробаў нелегальнага пераходу польска-беларускай мяжы, з іх каля 7 тыс. – у лістападзе, амаль 17,3 тыс. – у кастрычніку.
СК belsat.eu