«The Washington Post» апублікаваў спадарожнікавыя здымкі лагеру каля Асіповічаў, дзе імаверна размясціліся байцы Групы Вагнэра.
Здымкі прэзентаваныя «Maxar Technologies і Umbra». На іх відаць павелічэнне колькасці тэхнікі ў параўнанні з папярэднімі здымкамі за 16 ліпеня.
Старэйшы дырэктар «Maxar» Стывэн Ўуд адзначае, што «дзясяткі, калі не сотні транспартавых сродкаў і абсталявання нядаўна прыбылі на аб’ект».
Першыя аўтамабілі з’явіліся на спадарожнікавых здымках у чацвер 13 ліпеня. Агулам вядома пра шэсць буйных калонаў тэхнікі наймітаў, якія цягам тыдня прыбылі ў Беларусі.
Марыя Міхалевіч belsat.eu