У Беларусь прыляцелі расейскія верталёты


У Беларусь прыбыў паветраны эшалон з армейскай авіяцыяй Паветрана-касмічных сілаў Расейскай Федэрацыі – ён прыме ўдзел у паветранай частцы ваеннага параду 3 ліпеня, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі са спасылкай на начальніка Цэнтру падрыхтоўкі і перавучвання лётчыкаў вайсковай авіяцыі Расеі Андрэя Папова.

Верталёт Ка-52.
Крыніца: topwar.ru

У складзе групы разведвальна-ударныя і ўдарныя верталёты Ка-52, Мі-28 і Мі-26. Яны выкарыстоўваюцца Расеяй у вайне супраць Украіны.

Раней для ўдзелу ў парадзе з Расеі ў Беларусь прыбылі гаўбіцы «Мста-Б», мінамётныя комплексы 2С12 «Сані» і танкі Т-34.

Расейскія танкі «гатовыя не толькі прайсці ўрачыстым маршам на парадзе, але і пры неабходнасці выканаць баявую задачу», заяўляў намеснік начальніка ўзбраення Узброеных сілаў Беларусі палкоўнік Сяргей Томчык.

Агулам на парадзе будзе больш за 250 адзінак колавай і гусенічнай ваеннай тэхнікі. Упершыню ў калоне прадставяць АТР «Іскандэр-М».

Hавiны
У Беларусь прыбылі расейскія танкі, якія прымуць удзел у парадзе 3 ліпеня
2024.06.08 20:48

Парадныя разлікі прадставяць Мінабароны, МУС, Дзяржаўны памежны камітэт, МНС, Следчы камітэт, кадэцкія вучэльні і спецыялізаваныя ліцэі.

Таксама ў парадзе прымуць удзел больш за 6 тысяч вайскоўцаў, у тым ліку, замежных. Вядома, што запрошаныя вайскоўцы з Азербайджану, Казахстану, Расеі, Узбекістану, Таджыкістану, Кыргызстану і Кітаю – яны ўпершыню будуць удзельнічаць у парадзе ў Беларусі.

З 16 траўня ў Менску перакрываюць рух на некаторых вуліцах, дзе праходзяць рэпетыцыі параду 3 ліпеня.

Аб’ектыў
Лукашэнка рыхтуецца да параду: у Менску будуць перакрываць дарожны рух
2024.05.15 22:49

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў