Польскія памежнікі распавялі, што мігранты сталі больш агрэсіўнымі і змянілі тактыку


Мігранты сталі выкарыстоўваць новую тактыку пры спробах перасячы польскую мяжу з боку Беларусі. Пра гэта РАР паведаміла прэс-сакратарка Памежнай аховы Польшчы Ганна Міхальска.

Мігранты закідалі камянямі патруль польскіх памежнікаў.
Фота: Straz_Graniczna / Twitter

Паводле прадстаўніцы ведамства, пасля перасячэння мяжы вялікая група мігрантаў разбіваецца на групы па 2-3 чалавекі, каб іх было цяжэй выявіць. Пры гэтым вырасла і агрэсіўнасць парушальнікаў мяжы.

Гэтак, сёлета былі пашкоджаныя 13 патрульных аўтамабіляў, сем з іх у – чэрвені. У польскія патрулі ўсё часцей ляцяць галінкі і камяні. Яшчэ два аўтамабілі атрымалі пашкоджанні падчас пераследу перавознікаў мігрантаў.

Hавiны
Машыну польскіх памежнікаў абстралялі з беларускага боку
2023.06.16 10:11

Анна Міхальска не выключае рызыкі правакацый падчас саміту NATO ў ліпені. Паводле яе, перад нядаўна прызначаным старшынёй ДПК Канстанцінам Маластавым стаіць задача ўзмацніць міграцыйны ціск. Таксама павелічэнню колькасці мігрантаў можа спрыяць бязвізавы рэжым для наведнікаў «Славянскага базару ў Віцебску».

Агулам сёлета польскія памежнікі зарэгістравалі амаль 13 тыс. спробаў парушэння мяжы супраць 16 тыс. за ўвесь 2022 год. Былі затрыманыя 400 перавознікаў мігрантаў, што больш за ўвесь мінулы год.

Hавiны
Мігранты з беларускага боку зноў закідалі камянямі патруль польскіх памежнікаў
2023.06.20 20:48

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў