Палітзняволенага анархіста Ігара Аліневіча перавялі ў папраўчую калонію № 20, паведамляюць праваабаронцы. Раней вязню прысудзілі 20 гадоў зняволення.
Ігар Аліневіч, якога 22 снежня асудзілі да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, этапавалі з гомельскага СІЗА ў папраўчую калонію № 20. Палітычнага вязня можна падтрымаць лістом:
ПК № 20, 247755, Міхалкоўскі сельсавет 70, Гомельская вобл.
Ігара Аліневіча разам з Дзмітрыем Дубоўскім, Дзмітрыем Разановічам і Сяргеем Раманавым абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 289 КК («Акт тэрарызму»), ч. 2 і ч. 4 арт. 295 КК («Незаконныя дзеянні ў дачыненні агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў»). Акрамя таго, Дубоўскага і Аліневіча таксама абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 333-1 («Незаконнае перамяшчэнне праз мяжу забароненых рэчываў, агнястрэльнай зброі і выбуховых прыладаў»).