У міжнародным аэрапорце «Eleftherios Venizelos» экстранна сеў самалёт «Ryanair», які кіраваўся з Польшчы. Прычынаю для пасадкі сталася паведамленне пра наяўнасць бомбы на борце самалёта, паведамляе выданне protothema.gr.
«Boeing 737» са 192 пасажырамі экстранна прызямліўся ў аэрапорце «Eleftherios Venizelos». Самалёт ляцеў з Польшчы. Пасадка адбывалася ў суправаджэнні знішчальнікаў F-16.
Пасля прызямлення пасажыраў эвакуявалі, стварыўшы вакол борта спецыяльную зону. Улады скіравалі туды кіналагічную каманду.
Паведамляюць, што падчас таго, як самалёт «Ryanair» пралятаў над марскою прасторай, яго суправаджалі вугорскія знішчальнікі.
Алена Аляксандрава belsat.eu