Памежны камітэт Беларусі паведамляе, што ноччу 20 снежня на мяжы з Польшчай беларускімі памежнікамі знойдзены труп мужчыны неславянскай знешнасці.
«Зыходзячы з характару слядоў, пакінутых на снезе, труп быў перамешчаны з Польшчы ў Беларусь праз брамку «для міграцыі жывёлаў» у польскай загародзе. Пры першасным аглядзе загінулага выяўлены сінякі на твары і канечнасцях», – заяўляе Дзяржпамежкамітэт.
Сярод рэчаў загінулага мужчыны знойдзены дакументы на імя грамадзяніна Сірыі і пастанову аб дэпартацыі ад 19 снежня з забаронай уезду ў Польшчу і іншыя краіны Шэнгенскай зоны на тры гады, выдадзеную польскімі памежнікамі. Таксама ў дакументах мужчыны прысутнічае расейская віза.
На месца здарэння выклікалі следча-аператыўную групу.
Памежны камітэт паведамляе, што з пачатку года гэта ўжо шостая ахвяра на мяжы з Польшчай. Раней беларускія пагранічныя нарады знаходзілі целы бежанцаў 3 красавіка, 2 кастрычніка, 19, 21 і 23 лістапада.
Алена Рувіна belsat.eu