У Беларусі зніжаюць тарыфы на стаматалагічныя паслугі. У прыватных клініках


Міністэрства аховы здароўя прыняло «кардынальнае рашэнне аб зніжэнні неабгрунтавана высокіх тарыфаў» на стаматалагічныя паслугі. Ведамства атрымала права рэгуляваць іх з 1 лістапада.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

У міністэрстве адзначылі, што выявілі ў некаторых прыватных клініках «неабгрунтавана высокія тарыфы на стаматалагічныя паслугі». У выніку пастанавілі на дадатак да артапедычных і зубатэхнічных паслугаў увесці рэгуляванне коштаў яшчэ на тэрапеўтычныя, хірургічныя і артадантычныя паслугі.

Ведамства вызначыла максімальныя тарыфы на гэтыя віды паслуг. Арганізацыі аховы здароўя незалежна ад віду ўласнасці не могуць рабіць свае тарыфы вышэйшымі за іх. Пастанова мусіць набыць моц да канца 2023 года.

У ведамстве заяўляюць, што пасля таго як пастанова набудзе моц, выдаленне малочнага зуба ў сярэднім будзе таннейшым на 33 % (было 127 рублёў, стане 85,60 рубля), складанае выдаленне – на 42 % (было 479 рублёў, стане 278 рублёў), лячэнне сярэдняга карыесу – на 47 % (было 163 рублі, стане 86,40 рубля).

Hавiны
Улады прызналі: у Беларусі бракуе анестэзіёлагаў, рэаніматолагаў, стаматолагаў
2023.09.24 18:14

У верасні прадстаўніца Міністэрства аховы здароўя прызнала істотны недахоп некаторых катэгорыяў лекараў у Беларусі. Начальніца галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы міністэрства Вольга Калюпанава расказала, што ейнае ведамства мае топ-5 спецыяльнасцяў лекараў, якіх не хапае ў рэгіёнах Беларусі: гэта перадусім анестэзіёлагі і рэаніматолагі, а таксама лекары дыягнастычнага профілю і стаматолагі.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў