За 14 месяцаў улады Латвіі атрымалі 75 просьбаў аб прытулку ад грамадзянаў Беларусі. Пра гэта паведаміла прэс-служба Управы ў справе грамадзянства і міграцыі (УСГМ) Латвіі ў адказ на запыт «Белсату».
«Са жніўня 2020 года да гэтага моманту УСГМ атрымала 75 просьбаў аб прытулку ад асобаў з беларускім грамадзянствам», – паведамілі ў ведамстве.
Колькі гэтых зваротаў ужо ўхвалілі, не ўдакладняюць. Вядома, што ўлетку 2021 года прытулак у Латвіі атрымала беларуская журналістка і блогерка Наста Захарэвіч.
Раней улады Латвіі паведамлялі, што ў 2020 годзе яны атрымалі 28 просьбаў аб прытулку ад грамадзянаў Беларусі. Такім чынам, сёлета адпаведныя звароты падалі ўжо 47 беларусаў.
ІІ belsat.eu