У цэнтры Докшыцаў, што на Віцебшчыне, здарылася трагедыя: забіла токам дзяўчыну, якая апусціла ногі ў фантан.
Здарэнне адбылося раніцай 21 чэрвеня на цэнтральнай плошчы Докшыцаў.
Забітай токам – 23 гады.
Паводле звестак «Нашай Нівы», дзяўчына апусціла ногі ў фантан каля райвыканкаму, каб зрабіць прыгожае фота.
У Докшыцкім РАУСе пацвердзілі факт трагедыі.
Нагадаем, што ў Беларусі за мінулы тыдзень патанулі 30 чалавек. З трох дзясяткаў загінулых 23 выпадкі прыпадаюць на мінулыя выходныя.
МГ belsat.eu