Беларусь вызначылася са сваімі прадстаўнікамі на XXX Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні «Славянскі базар у Віцебску 2021». Учора, 20 сакавіка, прайшлі фіналы нацыянальнага адбору, вынікі якіх апублікаваныя ў афіцыйным Інстаграме мерапрыемства.
20-гадовы мянчук Данііл Мышкавец прэзентуе Беларусь на дарослым конкурсе «Славянскі базар». А 13-гадовы Канстанцін Мазуркевіч выступіць на дзіцячым конкурсе.
«Славянскі базар у Віцебску» мае адбыцца летам, у ліпені.
АД, belsat.eu