У Беларусі працягваецца падрыхтоўка сховішчаў для ядравай зброі, аднак пакуль ніводнай боегалоўкі з Расеі туды яшчэ не перадалі. Пра гэта заявіў кіраўнік украінскай разведкі Кірыла Буданаў, перадае «Українська правда».
«Працэс падрыхтоўкі да магчымага перамяшчэння на самой справе працягваецца. Сховішчы рыхтуюцца. Але па стане на цяпер ніводная боегалоўка яшчэ не перамешчана», – паведаміў Кірыл Буданаў.
На мінулым тыдні, 16 чэрвеня, расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін заявіў аб увозе ў Беларусь першых ядравых зарадаў, астатнія ж будуць дастаўлены «да канца лета, да канца года», дадаў ён. Аднак маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» у той жа дзень паведаміла, што ніякай пацвярджальнай інфармацыі аб пачатку рэальнага перамяшчэння тактычнай ядравай зброі ў Беларусь па стане на 16 чэрвеня няма.
Нагадаем, у канцы сакавіка міністры абароны Беларусі і Расеі падпісалі дакументы, згодна з якімі дазваляецца размяшчэнне расейскай нестратэгічнай ядзернай зброі ў спецыяльным сховішчы на тэрыторыі Беларусі. Тады расейскі бок сцвярджаў, што кантроль над ім і рашэнне аб ужыванні застаецца за Масквой.
Тады Лукашэнка пацвердзіў гэта, але заявіў, што кіраваць ім будзе Беларусь. Аднак пазней ён прызнаў, што для выкарыстання размешчанай у Беларусі ядзернай зброі яму трэба будзе стэлефанавацца з Пуціным.
Алена Рувіна belsat.eu