Амерыканскі IT-гігант «Nvidia» працягнуў супрацу з вытворцам расейскіх дронаў


Супольнасць расследавальнікаў «InformNapalm» працягвае даследаваць дакументы расейскага вытворцы беспілотнікаў «Альбатрос», здабытыя хакерскай групай «Cyber Resistance». У дакументах пабачылі, што амерыканскі IT-гігант супрацоўнічае з расейскім вытворцам нават у 2024 годзе, нягледзячы на санкцыі.

Тэст беспілотніка «Альбатрос-М5»
Тэст беспілотніка «Альбатрос-М5». 20 чэрвеня 2023 гожа.
Скрыншот: Лампа знаний / Youtube

Як піша «InformNapalm» са спасылкай на здабытыя дакументы, расейскі вытворца беспілотнікаў выкарыстоўваў рухавікі японскай «Saito», лідары канадскай кампаніі «Neptec Technologies», камеры японскай «Sony», цеплавізары кітайскай «InfiRay Technologies»…

Сярод іншага, «Альбатрос» выкарыстоўвае мікракамп’ютары серыі «Nvidia Jetson» для распазнавання аб’ектаў з дапамогай нейрасетак. З электроннай пошты дырэктара кампаніі Аляксея Флорава вынікае, што «Nvidia» і «Альбатрос» супрацоўнічалі прынамсі з 2016 года, працягвалі супрацу прынамсі да 26 лютага 2024 года – у апошнім лісце старэйшы менеджар рэгіянальнага развіцця «Nvidia» запрашаў «Альбатрос» да ўдзелу ў канферэнцыі «Nvidia», прысвечанай штучнаму інтэлекту.

Hавiны
«The Insider»: Расея атрымлівае электроніку для ракет і дронаў у тым ліку праз краіны ЕЗ
2024.04.27 19:12

Таксама Флораву, паводле расследавальнікаў, увесь час пішуць розныя кампаніі-пастаўнікі, якія не хаваюць, што завозяць у Расею падсанкцыйныя прадукты.

Галоўны прадукт «Альбатросу» – беспілотнік «Альбатрос-М5», які фармальна прадстаўляюць як цывільны дрон, але ў прэзентацыях хваляцца ягоным баявым выкарыстаннем у вайне ва Украіне для карэктавання артылерыі і выведкі ўдзень і ўначы.

Сваю прадукцыю «Альбатрос» спрабаваў таксама прадаваць у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Егіпет, Індыю, Ірак, Сірыю і Танзанію, актыўна намагаецца супрацоўнічаць з вайсковай хунтай М’янмы і плануе адкрыць у М’янме сэрвісны цэнтр і вытворчыя магутнасці.

«Nvidia» – найбуйнейшы распрацоўнік відэакартак і праграмнага забеспячэння, відэакарткі «Nvidia» займаюць 80 % рынку. Кампанія не вырабляе «жалеза» сваімі сіламі, замаўляе вытворчасць у іншых заводаў. Але паводле рынкавай капіталізацыі яна трэцяя сярод IT-кампаніяў свету – абганяе «Alphabet» і «Meta», адстае толькі ад «Apple» і «Microsoft».

Агляд
Як Беларусь дапамагла Расеі ўзброіцца ў абыход санкцыяў – міжнароднае расследаванне
2024.02.21 16:17

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў