За два гады лік працаўнікоў у сельскай гаспадаркі скараціўся на 6%. Гэта сталася вядома з агляду, што падрыхтаваў Белстат да Дня работніка сельскай гаспадаркі і апрацоўчай прамысловасці, які адзначаецца сёння.
Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, летась у сельскагаспадарчым сектары працавалі 251,3 тысячы асобаў (7% усіх занятых у беларускай эканоміцы). У 2021 годзе было 259,4 тысячы, а ў 2020-м – 267,4 тысячы. Такім чынам, за два гады лік працаўнікоў у сельскай гаспадаркі скараціўся на 16 тысячаў, або на 6%.
Сярэдні ўзрост сельскагаспадарчага работніка – 43,1 гады, больш за 60% працаўнікоў – мужчыны.
Белстат падлічыў, што ў студзені–верасні сёлета сярэдні налічаны заробак у гэтай галіне вырас на 23,8% год да года і склаў 1453,1 рубля.
Леташні ўнёсак сельскай гаспадаркі ў ВУП – 7,2% (плюс 1,6% у параўнанні з 2021 годам). Пры гэтым доля сельскагаспадарчых арганізацыяў у аб’ёме вытворчасці скарацілася на 1,2%, а доля асабістых і фермерскіх – павялічылася (на 0,7% і на 0,5% адпаведна).
У апрацоўчай прамысловасці, паводле леташніх звестак, працавалі 152,5 тысячы асобаў. І сярэдні заробак тут большы, чымся ў сельскай гаспадарцы, – 1871,7 рубля. У студзені–верасні сёлета паказнік вырас на 18,7% год да года.
Летась доля харчовай прамысловасці ў агульным аб’ёме прамысловай вытворчасці вырасла да 26% (плюс 3% у параўнанні з 2021 годам), унёсак у ВУП – 6,2%.
Сцяпан Кубік belsat.eu