«*Сумленныя людзі» запусцілі кампанію па тэме размеркавання ў сувязі жаданнем беларускіх уладаў павялічыць тэрміны адпрацоўкі студэнтаў ВНУ і зрабіць яго абавязковым у тым ліку і для платнікаў.
У рамках кампаніі «Прыгоннае размеркаванне» «*Сумленныя людзі» сабралі самую актуальную інфармацыю па гэтай тэме: пачынаючы ад храналагічных крокаў, паводле якіх улады падыходзілі да такога рашэння, да матэрыялаў СМІ, датычных размеркавання.
«Мы хочам паказаць, што беларусы супраць ператварэння студэнтаў у прыгонных. Студэнты – не ўласнасць дзяржавы. Яны самі маюць права вырашаць, дзе і кім ім працаваць», – адзначаюць «*Сумленныя людзі».
На сваёй старонцы стваральнікі ініцыятывы прыводзяць таксама аргументы супраць зменаў: рост адтоку студэнтаў, зніжэнне патэнцыялу моладзі, пагаршэнне моваў працы і іншыя.
Наведвальнікам старонкі прапануецца прайсці ананімную і бяспечную апытанку, яе мэта – сабраць адказы беларусаў і зразумець, што яны думаюць пра змены ў заканадаўстве адносна размеркавання студэнтаў.
Раман Шавель belsat.eu