Беларусы цяпер змогуць без візаў наведваць В’етнам. Дабірацца туды доўга і дорага


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 19 чэрвеня ратыфікавалі пагадненне паміж урадам Беларусі і В’етнаму аб адмене візаў для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў.

Імператарскі палац у В’етнаме.
Фота: CEphoto, Uwe Aranas / Wikimedia

Міжурадавае пагадненне было падпісанае 8 снежня 2023 года. Згодна з ім, грамадзяне Беларусі і Вʼетнаму, у якіх ёсць нацыянальныя пашпарты, змогуць уязджаць, выязджаць, рухацца транзітам і заставацца без візаў у адпаведнай краіне не больш за 30 дзён. Пры гэтым агульная працягласць побыту не павінна перавышаць 90 дзён у каляндарным годзе.

Наўпроставага злучэння паміж В’етнамам і Беларуссю няма. Каб з Менску дабрацца самалётам да Ханою, неабходна ад паўтара да двух дзён і дзве перасадкі. Кошт пералёту пачынаецца ад больш як 400 долараў у адзін бок.

Паводле звестак МЗС Беларусі, грамадзяне краіны могуць без візы наведваць таксама Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Азербайджан, Албанію, Антыгуа і Барбуда, Аргентыну, Арменію, Барбадас, Бразілію, Вануату, Венесуэлу, Гаіці, Грузію, Дамініку, Ізраіль, Казахстан, Кітай, у тым ліку Гон-Конг і Макаў, Кубу, Кыргызстан, Малайзію, Мексіку, Малдову, Манголію, Мікранезію, Намібію, Нікарагуа, Панаму, Паўночную Македонію, Перу, Расею, Сальвадор, Самоа, Сэйшэльскія Астравы, Сэнт-Вінсэнт і Грэнадыны, Сэнт-Кітс і Нэвіс, Сербію, Таджыкістан, Туніс, Турэччыну, Узбекістан, Украіну, Чарнагорыю і Эквадор. Праўда, у шэрагу выпадкаў ёсць свае нюансы з наведваннем, якія трэба спраўджваць перад паездкай.

У суседнія Польшчу, Літву і Латвію беларусы без візаў наведаць не могуць.

 

Hавiны
Еўракамісія паведаміла, якія краіны найчасцей адмаўлялі беларусам у візах
2024.06.02 17:33

Якуб Хруст belsat.eu

 

Стужка навінаў