Камітэт дзяржкантролю Беларусі адкрывае кароткі нумар 191 у пытаннях утрымання і якасці рамонту вуліц. Кароткі нумар будзе працаваць толькі тры дні з перапынкам на абед.
На кароткі нумар 191 можна паведаміць:
Званкі будуць прымаць з 20 па 22 чэрвеня з 09:00 да 13:00 і з 14:00 да 18:00.
У Баранавічах 19 чэрвеня пасярэдзіне праезнай частцы праваліўся асфальт. Яма ўтварылася на скрыжаванні вуліц Прытыцкага і Камуністычнай у Паўднёвым мікрараёне. Паводле папярэдняй інфармацыі, моцны лівень мог падмыць цэнтральны каналізацыйны калектар, у выніку чаго адбылося абвальванне.
Раней старшыня Савету Рэспублікі Наталля Качанава на сустрэчы з прэзідыумам Маладзёжнага савету пры беларускім парламенце абвінаваціла апанентаў рэжыму ў тым, што яны спрабуюць унесці «дэструктыў» у грамадства.
«Калі ўкідваюць розную інфармацыю: там – яма, там – калодзеж не зачынены ці яшчэ нешта. Я заклікаю ўсіх сваіх калег, працаўнікоў Сакратарыята, усіх, з кім мы маем зносіны: калі з’яўляюцца нейкія праблемы – вы павінны іх аператыўна агучваць. Бо калі ёсць пытанне, яго трэба вырашаць. А калі гэта надумана і хлусня, то людзі таксама павінны разумець, што гэта няпраўда. І нашая задача з вамі – быць у поўным узбраенні, бачыць, даносіць, гаварыць, тлумачыць», – заявіла Качанава.
Якуб Хруст belsat.eu