У Кіеве прайшло трэнаванне для новых байцоў, якія далучыліся да батальёну імя Каліноўскага.
Фотакарэспандэнт «Белсату» назіраў за тактычным трэнаваннем для навабранцаў, якія далучыліся да беларускага батальёну імя Каліноўскага ў складзе Тэрытарыяльнай абароны Кіева. Яго праводзілі дасведчаныя беларускія байцы, якія прайшлі баявыя дзеянні на ўсходзе Украіны ў 2014–2017 гадах. Трэнаванне адбывалася пад грукат гарматаў, ракетаў і выбухаў, што даносіліся з ваколіцаў Кіева.
Беларускія добраахвотнікі ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны з вясны 2014 года. На пачатку сакавіка 2022 года для абароны Кіева быў створаны асобны батальён імя Кастуся Каліноўскага. Да батальёну, сярод іншых, далучыліся сябры тактычнай групы «Беларусь», «Белага легіёну», «Маладога фронту».
У ноч на 24 лютага Уладзімір Пуцін абвясціў пачатак вайны (у Расеі яе называюць «спецыяльнай вайсковай аперацыяй») з мэтаю «дэнацыфікацыі і дэмілітарызацыі» Украіны. 27 лютага Украіна афіцыйна накіравала пазоў супраць Расеі ў Міжнародны суд ААН. У ім Кіеў просіць прыцягнуць Расею да адказнасці, у тым ліку за скажэнне панятку «генацыд» дзеля апраўдання агрэсіі супраць Украіны. З пачатку вайны Украіну пакінулі больш за 3 млн асобаў.
«Сама сплю ў гатэлі». Беларуска з Любліна аддала свой дом пад прытулак для ўцекачоў
За 5 дзён – больш за 3,5 тыс. тонаў гуманітарнай дапамогі. Як Украіну падтрымлівае Еўропа
Прапускаюць па 30 чалавек за гадзіну. Што адбываецца з украінскага боку мяжы
«Сабрала ўсё, што змагла». Мастачка з Расеі дапамагае ўцекачам з Украіны
Шосты дзень вайны. Здымкі зробленыя ў розных гарадах Украіны
«Тэрор супраць гораду, тэрор супраць Украіны». Як Харкаў перажыў атаку крылатымі ракетамі
Замест мядовага месяца – барацьба за Кіеў. Хто ідзе ў войска тэрытарыяльнай абароны
Без хлеба і каўбасы. Як выглядаюць кіеўскія крамы
На патрэбы ўкраінскай арміі. Як у Львове збіраюць дапамогу
Саша Альтэр belsat.eu