Адпаведны ўказ Аляксандра Лукашэнкі апублікаваны на сайце pravo.by.
Паводле дакументу, «у мэтах фінансавання найбольш важных эканамічных праектаў дзяржавы» «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» прыцягне вонкавую пазыку Еўразійскага банка развіцця ў суме 314,5 млн. еўра тэрмінам да 1 снежня 2024 г. пад гарантыю ўраду.
Ва ўказе не ўдакладняецца, на якія эканамічныя праекты будут выкарыстаны грошы.
Адзначаецца, што ўрад мусіць забяспечыць выдачу гарантыі Еўразійскаму банку развіцця ў пагашэнні пазыкі, а таксама ў выплаце працэнтаў і іншых плацяжоў у адпаведнасці з умовамі гарантаванай пазыкі.
РР belsat.eu