У Нідэрландах па падазрэнні ў нанясенні нажавых раненняў траім мужчынам затрыманы 44-гадовы грамадзянін Беларусі. Пра гэта паведамляе нідэрландскі партал rtvoost.nl.
Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Дэвентэр у памяшканні транспартнай кампаніі. Падчас бойкі адзін мужчына «схапіў нож і размахваў ім». Тры чалавекі – мужчыны ва ўзросце 38, 43 і 46 гадоў – атрымалі лёгкія раненні, яны былі шпіталізаваныя.
Калі на месца здарэнне прыбыла паліцыя, мужчына, які нанёс нажавыя раненні, ужо ўцёк. Яго арыштавалі позна ўвечары таго ж дня. Сцвярджаецца, што гэта 44-гадовы грамадзянін Беларусі.
Цяпер паліцыя вывучае інцыдэнт з нажом і сварку, якая папярэднічала бойцы.
Глеб Нержын belsat.eu