Падкантрольныя сілавікам Telegram-каналы распавялі пра затрыманне мужчыны, які ўдзельнічаў у пратэставым руху ў Лепелі.
На відэа, якое прымусілі запісаць сілавікі, мужчына кажа, што ў 2020 годзе браў удзел у пратэставай дзейнасці.
«Выходзіў на вуліцу Чуйкова, дзе праяўляў сваю актыўнасць, – кажа затрыманы, – Таксама ў Лепелі ў 2020 годзе пісаў у розных чатах, склікаў людзей для пратэставых акцыяў».
У чым менавіта абвінавачваюць мужчыну і які статус ён цяпер мае – невядома.
Глеб Нержын belsat.eu