У раскладзе суда Лёзненскага раёну з’явілася імя Ігара Анатолевіча Атрошчанкі. Яго абвінавачваюць у вырабе і распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару (арт. 343 ч. 1 КК РБ). Ягонае імя цалкам супадае з імем дырэктарам Дабрамыслінскай вясковай школы Лёзненскага раёну.
Гэта заўважыў тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю! | Новости Витебска». Адміністратары канала адзначаюць, што на сайце школы імя дырэктара знікла з графіку прыёму.
Ігар Атрошчанка не працуе дырэктарам з сакавіка 2024 года. За ягоныя абавязкі пакуль адказвае намесніца дырэктара ў выхаваўчай працы Іна Вагароўская, распавялі ў школе журналісту «Медиазоны». А абʼяднанне былых сілавікоў Беларусі «BELPOL» расказала, што Ігар Анатолевіч Атрошчанка ў Віцебскай вобласці толькі адзін.
У чым канкрэтна абвінавачваюць мужчыну, не вядома. Суд праходзіць у закрытым рэжыме.
Арсен Рудэнка belsat.eu