Еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыю, паводле якой прызнае Галадамор генацыдам украінскага народу. За рэзалюцыю прагаласавалі 507 дэпутатаў.
507 дэпутатаў Еўрапейскага парламенту падтрымалі рэзалюцыю аб прызнанні Галадамору генацыдам украінскага народу. Паводле дакументу, eўрапарламентары заклікаюць усе краіны і арганізацыі, якія пакуль не прызналі Галадамору генацыдам украінскага народу, зрабіць гэта.
У рэзалюцыі таксама адзначаецца, што абяленне і гераізацыя таталітарнага савецкага рэжыму і адраджэнне культу Сталіна прывялі да таго, што Расея стала «дзяржавай – спонсарам тэрарызму». У дакуменце таксама праводзяцца паралелі паміж Галадаморам і злачынствамі, якія Расея здзяйсняе падчас уварвання ва Украіну.
Алена Аляксандрава belsat.eu