Мігранты з боку Беларусі кідаліся ў польскіх памежнікаў – аднаго паранілі


Памежная ахова Польшчы паведаміла пра чарговы напад на польскіх памежнікаў з беларускага боку мяжы, у выніку чаго адна асоба была параненая.

Памежная ахова Польшчы.
Фота: Straż Graniczna / X

Як адзначаецца, 14 кастрычніка 59 замежнікаў спрабавалі незаконна перайсці з Беларусі ў Польшчу. Сярод іх былі грамадзяне Сірыі, Ірану і Самалі.

У зоне адказнасці памежнай групы «Белавежа» група замежнікаў закідала польскіх патрулёў галінкамі і камянямі. Падчас нападу афіцэр памежнай службы атрымаў траўму нагі.

Hавiны
У Чэхіі затрымалі беларуса, які нелегальна перавозіў у закрытым фургоне 33 мігрантаў
2023.09.30 17:44

Нагадаем, што ў Чэхіі спынілі для праверкі беларускі фургон, у грузавым адсеку якога былі 33 мігранты, у тым ліку жанчына і трое дзяцей. Цяпер кіроўцу пагражае 8 гадоў турмы.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў