Жыхары Мастоў паведамляюць пра суіцыд намесніка старшыні райвыканкаму


У сеціве з’явілася інфармацыя пра самагубства намесніка старшыні Мастоўскага райвыканкаму Міхаіла Жука. Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область», акрамя таго, як высветліў «Белсат», жыхары абмяркоўваюць гэтыя звесткі ў мясцовых чатах.

Міхаіл Жук у 2019 годзе.
Фота: «Зара над Нёманам» / mosty-zara.by

Паводле непацверджаных звестак, чыноўнік застрэліўся 12 ліпеня. Як пішуць у чатах мясцовыя жыхары, каля месца суіцыду было шмат міліцыі.

У Мастоўскім РАУСе звесткі пра самазабойства каментаваць адмовіліся:

«У нас вы пра гэта не даведаецеся. Мы такой інфармацыі не даем».

На пасадзе намесніка старшыні Мастоўскага райвыканкаму Міхаіл Жук адказваў за будаўніцтва, ЖКГ, транспарт і сувязь. Звесткі пра яго ўжо выдалілі з сайту выканкаму.

Hавiны
«Наша Ніва»: Імаверная прычына смерці Уладзіміра Макея – самагубства
2023.02.19 17:45

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў