З 15 чэрвеня ў Беларусі стартавала прыёмная кампанія ў каледжах і ліцэях. Гэтыя навучальныя ўстановы даюць магчымасць атрымаць прафесійна-тэхнічную адукацыю, піша міністэрства адукацыі.
Сёлета ў нашай краіне 159 ліцэяў і каледжаў прапануюць выпускнікам атрымаць больш за 250 кваліфікацыяў. З 15 чэрвеня ў гэтыя адукацыйныя ўстановы распачаўся прыём дакументаў. Чыноўнікі плануюць прыняць на навучанне 26 тысячаў выпускнікоў.
У бягучым годзе таксама створаныя новыя спецыяльнасці, сярод якіх наладчык абсталявання ў вытворчасці вырабаў з пластмас, фларыст. Некаторыя спецыяльнасці праз нізкае запатрабаванне зніклі.
Алена Аляксандрава belsat.eu