Кіраўнік NATO агучыў «Белсату» рэакцыю Альянсу на размяшчэнне ядравай зброі ў Беларусі


Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін распавёў, што ядравая зброя з’явіцца ў Беларусі на пачатку ліпеня. Эксперты мяркуюць, што гэты крок дапасаваны да саміту NATO, які адбудзецца ў Вільні. Кіраўнік Альянсу Енс Стольтэнбэрг распавёў карэспандэнту «Белсату» Сяргею Пелясу пра рэакцыю NATO на гэты агрэсіўны крок Крамля.

Генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг на прэс-канферэнцыі. Брусель, Бельгія. 3 красавіка 2023 года.
Фота: Nato.int

Енс Стольтэнбэрг заявіў, што ядравая рыторыка Расеі бязглуздая і небяспечная. Кіраўнік Альянсу, каментуючы «Белсату» заяву пра размяшчэнне ядравай зброі ў Беларусі, кажа, што Расея мусіць разумець, што нельга перамагчы ў ядравай вайне. Таму пачынаць яе не варта.

«Натуральна, мы ўважліва назіраем за тым, што робіць Расея. Пакуль мы не бачылі ніякіх зменаў у ядравай пазіцыі Расеі, якія б патрабавалі зменаў у нашай пазіцыі. Аднак мы бачым, што гэта частка карціны. Расея шмат інвестуе ў новыя сучасныя сілы і сродкі і разгортвае іх побач з межамі NATO і, напрыклад, на Крайняй Поўначы. Гэта ўсё частка карціны, і NATO ужо адказала на гэта», – распавёў «Белсату» Енс Стольтэнбэрг.

Кіраўнік Альянсу таксама заявіў, што NATO павялічыла гатовасць сваіх сілаў, павялічыла іх прысутнасць ва ўсходняй частцы Альянсу. NATO далей вядзе ўважлівы маніторынг, як мяняецца ядравае пазіцыяванне Расеі.

Hавiны
«Ды пайшлі вы на… Які Стамбул!?» Лукашэнка распавёў пра перамовы з Зяленскім
2023.06.14 15:18

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў