Міністэрства абароны Польшчы інфармуе, што ў раёне Кузніцы прыбываюць дадатковыя сілы беларускіх спецслужбаў. Заўважны рух сярод мігрантаў.
Мігранты пачынаюць прыбіраць галінкі з лесу. Таксама з’явіліся прадстаўнікі беларускіх дзяржаўных СМІ. Большасць намётаў, у якіх спыніліся мігранты, прыбіраюць.
«Мы заўважаем рух сярод мігрантаў. Таксама з’явіўся аўтамабіль для тэлетрансляцыі. Некаторыя намёты пачынаюць знікаць. Заўважаны хваляванні сярод мігрантаў. Іншаземцы атрымліваюць інструкцыі, абсталяванне і газ ад беларускіх службаў», —гаворыцца ў паведамленні.
Польскія памежнікі мяркуюць, што на сёння запланаваны масавы прарыў польскай мяжы мігрантамі.
АД, belsat.eu