Праграма святкавання 105-ых угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ў Варшаве вельмі насычаная.
Арганізатары акцыі апублікавалі расклад святкавання Дня Волі ў Варшаве.
13:00 – збор удзельнікаў акцыі на Замкавым пляцы. Далей марш цэнтральнымі вуліцамі Варшавы.
15.00 – на плошчы Канстытуцыі пачнецца мітынг-канцэрт. Там выступяць вядомыя беларускія дзеячы, гурты і музыкі:
Atesta, 23:34, Дом сувязі, Lity Taler, Dzieciuki, NRM.by, Сяржук Доўгушаў, Shuma, Пётр Клюеў, Ketevan.
Генеральны партнёр імпрэзы «Белсат», 25 сакавіка мы пакажам стрым з варшаўскай акцыі.