Дзяржаўныя прапагандысты распавялі, як жыве ў Беларусі амерыканец Эван Ньюман, які ў студзені 2021 года пасля прэзідэнцкіх выбараў у ЗША ўдзельнічаў у няўдалай спробе захапіць Капітолій.
Як паведамляе тэлеканал СТБ, Эван Ньюман дасюль застаецца ў Берасці, дзе рыхтуецца адчыніць рэстарацыю амерыканскай кухні. Паводле прапагандыстаў, вяртацца ў ЗША ён пакуль не плануе і «усё часцей задумваецца аб атрыманні беларускага пашпарта».
«Чаму і не паспрабаваць, статус уцекача ўскладняе мне вядзенне бізнесу, а пашпарт вырашыць шэраг цяжкасцяў», – заявіў ён.
Нагадаем, Эвану Ньюману ў ЗША выстаўлена абвінавачванне па шасці пунктах, у тым ліку ў нападзе на паліцыянтаў. Ён трапіў у спіс найбольш шуканых злачынцаў Федэральнае бюро расследаванняў. Пасля ўдзелу ў штурме Капітолію Ньюман уцёк у Еўропу і нелегальна перайшоў мяжу з Беларуссю, дзе папрасіў прытулку. У лістападзе 2021 году ён з’явіўся ў эфіры дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь-1» і распавёў сваю гісторыю.
Глеб Нержын belsat.eu