Царква поўнага Евангелля «Новае жыццё» была ліквідаваная рашэннем Менскага гарадскога суда 17 кастрычніка. У аўторак 12 снежня Вярхоўны Суд не задаволіў апеляцыйную скаргу на рашэнне аб яе ліквідацыі. Пра гэта паведаміла працоўная група «Хрысціянская візія».
«Вярхоўны Суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі царквы «Новае жыццё», – напісала «Хрысціянская візія» ў сваім Telegram-канале.
Пасяджэнне Вярхоўнага Суда Беларусі, на якім разглядалася апеляцыйная скарга вернікаў на рашэнне аб ліквідацыі царквы, адбылося раніцай 12 снежня.
Канфлікт вернікаў царквы »Новае жыццё» з уладамі цягнуўся з 2005 года. Акурат тады менскія чыноўнікі прынялі рашэнне выселіць вернікаў з будынку, які яны перарабілі пад царкву з колішняга кароўніка. Вернікі адмовіліся выконваць рашэнне ўладаў і пачалі пратэст.
20 чэрвеня 2023 года ўлады зруйнавалі будынак царквы «Новае жыццё» ў Менску.
Зміцер Міраш belsat.eu