У Менскі гарвыканкам, аблвыканкамы ды іншыя дзяржаўныя органы Беларусі на ўзгадненне паступіў праект пастановы Савету Міністраў, што рэгламентуе добраахвотны ўдзел грамадзянаў у выкананні працаў абароннага характару ў мірны час, паведамляе «BELPOL» са спасылкаю на свае крыніцы.
Фота мае ілюстрацыйны характар.
Крыніца: modmilby / Telegram
У пералік працаў уваходзяць:
- будаўніцтва траншэяў, акопаў, бліндажоў, сховішчаў для баявой тэхнікі і асабовага складу воінскіх фармаванняў;
- захады для абсталявання абарончых рубяжоў і рыхтавання паселішчаў да абароны;
- даабсталяванне памяшканняў, вылучаных воінскім часткам паводле мабілізацыйных ордараў, аднаўленне пашкоджаных вайсковых аб’ектаў;
- аднаўленне разбураных (пашкоджаных) будынкаў, збудаванняў, інжынерных сетак, аўтамабільных і чыгуначных дарог;
- разбор і ліквідацыя завалаў, расчыстка вуліцаў і дарог у паселішчах ад разбураных будынкаў і збудаванняў;
- ускрыццё разбураных ці пашкоджаных сутарэнняў, прамысловых і цывільных аб’ектаў для ратавання людзей, якія ў іх застаюцца;
- пошук параненых асобаў, выманне іх з пашкоджаных будынкаў і завалаў, наданне дапамогі параненым і дастаўка іх у арганізацыі аховы здароўя.
Hавiны
Беларускіх зняволеных задзейнічаюць у вытворчасці прыцэлаў для расейскага войска – «BELPOL»
2024.06.10 13:58
У «BELPOL» думаюць, што гэтак рэжым Лукашэнкі рыхтуе беларусаў да вайны:
«Такім чынам рэжым хоча ўзаконіць у Беларусі расейскі варыянт гэтак званай СВА, калі вайна афіцыйна не абвешчаная, час нібыта мірны, але баявыя дзеянні вядуцца. Таму трэба рыць акопы, узводзіць «абарончыя збудаванні», разбіраць завалы на разбураных аб’ектах і ратаваць адтуль параненых людзей».
Да вызначаных працаў будуць прыцягваць беларусаў, старэйшых за 16 гадоў (верхняй мяжы ўзросту няма). Памер аплаты працы – 15 рублёў за дзень.
Пастанова мае быць прынятая цягам найбліжэйшых 2-3 тыдняў, сцвярджае «BELPOL».
Аналітыка
Ці павялічваецца пагроза ўступлення Беларусі ў вайну?
2024.05.29 07:05
Марыя Міхалевіч belsat.eu