Латушка заклікае МВФ выключыць для Беларусі магчымасць браць пазыкі


Кіраўнік НАУ Павел Латушка лічыць, што Міжнародны валютны фонд не павінен даваць Беларусі грошай, пакуль ва ўладзе знаходзіцца Лукашэнка.

З адпаведным заклікам ён звярнуўся да дырэктара-распарадчыка, Савету кіраўнікоў і Выканаўчага савету МВФ.

У ім Латушка заклікае МВФ адмовіць нелегітымнаму ўраду Беларусі ў праве на любыя запазычанні ў МВФ, а таксама выступіць з афіцыйнай заявай аб прыпыненні для рэжыму Лукашэнкі доступу да сродкаў МВФ.

Сярод асноўных прычын, па якіх МВФ неабходна спыніць любое супрацоўніцтва з рэжымам Лукашэнкі, Павел Латушка называе тры:

  • непрызнанне легітымнасці беларускага кіраўніцтва большасцю краін-членаў МВФ;
  • рэзалюцыя Еўрапарламенту ад 10 чэрвеня 2021 года, які сярод іншага заклікаў МВФ і дзяржавы-члены ЕЗ «ні пры якіх абставінах не аказваць рэжыму прамой бюджэтнай падтрымкі і ўстрымацца ад выкарыстання спецыяльнага працэсу запазычанні, абвешчанага на 2021 год»;
  • акт міжнароднага тэрарызму: захоп грамадзянскага самалёта «Ryanair» з выкарыстаннем ВПС Беларусі, здзейснены рэжымам Лукашэнкі.

Акрамя вуснага звароту Паўла Латушкі, пазіцыя НАУ была таксама выкладзена ў лістах, накіраваных выканаўчаму дырэктару МВФ ад ЗША і дырэктару-распарадчыку МВФ.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў