Улады Літвы заявілі, што не здольныя правяраць кожнага беларуса, які прыязджае ў краіну


Міністр замежных справаў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс заявіў, што перад Дэпартаментам дзяржаўнай бяспекі была пастаўлена «не зусім дакладная задача» і варта шукаць спосабы мінімізаваць ціск на дзяржаўныя ўстановы. Пра гэта паведамляе Delfi.

Кіраўнік МЗС адзначыў, што нерэальна разлічваць на тое, што спецслужбы змогуць паўнавартасна правяраць кожнага чалавека, які ўязджае ў краіну.

«Такім чынам, мы павінны разгледзець, што мы можам зрабіць і як можна паменшыць пагрозы, і як можна мінімізаваць ціск на ўстановы, каб яны выканалі задачу, якую яны, магчыма, не могуць выканаць у поўнай меры», – сказаў Габрыелюс Ландсбергіс.

Ён зазначыў, што, паводле ацэнкі МЗС, паток іншаземцаў, якія перасякаюць літоўскую мяжу, «не абавязкова сумяшчальны з інтарэсамі нашай нацыянальнай бяспекі». Міністр дадаў, што ёсць розныя спосабы вырашэння праблемы, і гэтым будуць займацца адказныя міністэрствы.

Агенцтва BNS паведамляе, што заява міністра замежных справаў была зроблена пасля таго, як кіраўнік Дэпартаменту дзяржаўнай бяспекі заявіў, што ўлады павінны або абмежаваць міграцыю, або ўзмацніць спецслужбы, бо чыноўнікі не паспяваюць правяраць усіх, хто ўязджае ў краіну.

Аб’ектыў
Ізноў расце напружанасць паміж літоўцамі і беларусамі
2024.01.03 20:41

У канцы 2023 года некалькі дэпутатаў-кансерватараў зарэгістравалі папраўкі ў закон аб абмежавальных мерах, якія прапаноўваюць абмежаваць выдачу часовага віду на жыхарства для грамадзянаў Беларусі.

Hавiны
Літва пачала выдаваць беларусам гуманітарныя ВНЖ тэрмінам на тры гады
2024.01.05 20:34

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў