Афіцыйны Менск абвінаваціў Украіну ў планах нанесці ўдар па Беларусі


Украінскага амбасадара Ігара Кізіма выклікалі ў беларускі МЗС і ўручылі дыпламатычную ноту, дзе Украіну абвінавачваюць у планах нанесці ўдар па тэрыторыі Беларусі.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік МЗС Украіны Алег Нікаленка.

Паводле дыпламата, амбасадара Ігара Кізіма ўвечары 8 кастрычніка выклікалі ў МЗС Беларусі, дзе яму ўручылі дыпламатычную ноту.

«У ноце беларускі бок сцвярджае, што Украіна нібыта плануе нанясенне ўдару па тэрыторыі Беларусі. Гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Мы катэгарычна абвяргаем чарговыя інсінуацыі беларускага рэжыму. Не выключаем, што ўручэнне дыпламатычнай ноты можа з’яўляцца часткай плана Расейскай Федэрацыі па ажыццяўленні правакацыі і далейшаму абвінавачванню Украіны. Заклікаем беларускі народ не паддавацца на правакацыі», – падкрэсліў ён.

Нікаленка падкрэслівае, што Украіна ніколі не рабіла замаху на чужыя тэрыторыі.

«Мы дакладна прытрымліваемся асноўных нормаў і прынцыпаў міжнароднага права і Статута ААН. Улады ў Беларусі павінны перастаць выконваць капрызы Крамля і неадкладна спыніць аказваць падтрымку Расеі ў ажыццяўленні яе агрэсіі супраць Украіны», – дадаў спікер МЗС.

Hавiны
Сакратар РНБА Украіны выказаўся пра пагрозу ўдару з боку Беларусі
2022.09.29 09:22

Нагадаем, Лукашэнкаўская Беларусь – суўдзельніца пуцінскай агрэсіі супраць Украіны. У лютым-сакавіку з тэрыторыі Беларусі разгортваўся наземны наступ расейскіх войскаў на Кіеў, адсюль наносіліся ракетныя і авіяцыйныя ўдары па Украіне (яны працягваюцца дагэтуль). Падобная роля Беларусі ў канфлікце трактуецца адназначна: згодна з рэзалюцыяй 3314 Генеральнай асамблеі ААН ад 14 снежня 1974 года, дзеянні дзяржавы, якая дае сваю тэрыторыю для здзяйснення акту агрэсіі ў дачыненні трэцяй краіны, таксама расцэньваецца як агрэсія. Але пакуль што беларуская армія беспасярэдне ў ваенным канфлікце не бярэ ўдзелу.

Hавiны
ГУР: Расея перакіне ў Беларусь 20 тысяч мабілізаваных
2022.09.29 12:58

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў