У святочны Дзень Перамогі з розных гарадоў Беларусі прыходзяць новыя паведамленні пра затрыманні.
Як паведамляе карэспандэнт «Белсату», у Менску на плошчы Перамогі затрымалі актывістку Галіну Лагацкую. Яе адвезлі ў Партызанскі РУУС. Сяброўцы актывісткі, якая патэлефанавала ў РУУС паведамілі, што Лагацкая будзе змешчаная ў ІЧУ на вуліцы Акрэсціна. На пытанне, што інкрымінуюць Лагацкай, дзяжурны міліцыянт адказаў: «Палітычны артыкул». Лагацкую вінавацяць у «дробным хуліганстве» і, імаверна, «непадпарадкаванні» міліцыі.
«Наша Ніва» піша пра затрыманне ў Докшыцах.
У Гомлі паведамляецца пра затрыманне блогера Юрыя Ганцэвіча.
Нагадаем, што раніцай у Віцебску на парадзе за белую маску з чырвоным сэрцам затрымалі Руслана Яневіча і Ангеліну Туравец, а ў Бабруйску быў затрыманы журналіст Уладзімір Рэпік.
МГ belsat.eu