Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што тыдзень таму палітычнага вязня Яўгена Харашкевіча адміністрацыя шклоўскай калоніі кінула ў штрафны ізалятар на трое содняў.
Жонка Яўгена даведалася, што прычынаю стаўся ліст з віншаваннямі ад неабыякавых асобаў перад днём народзінаў вязня, які яна дасылала мужу. Цэнзар разглядзеў у гэтым «палітычны падтэкст», таму ліст быў знішчаны, а палітычнага вязня адправілі ў ШІЗА.
Яўгена затрымалі 18 студзеня 2021 года ў Наваполацку. Яго абвінавацілі адразу паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: «Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», «Абраза прадстаўніка ўлады» і «Распальванне варожасці». Разглядалі справу ў закрытым рэжыме. Віцебскі абласны суд 16 верасня прызначыў Яўгену Харашкевічу 4 гады калоніі.
Глеб Нержын belsat.eu