Зяленскі адправіў Залужнага ў адстаўку. Замест яго будзе Сырскі


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 8 лютага паведаміў пра адстаўку Валерыя Залужнага з пасаду галоўнакамандуючага Збройнымі сіламі Украіны.

Валерый Залужны
Галоўнакамандуючы Збройнымі сіламі Украіны Валерый Залужны. Кіеў, Украіна. 24 лютага 2023 года.
Фота: President Of Ukraine / Flickr

«Я ўдзячны генералу Залужнаму за два гады абароны. Я ўдзячны за кожную перамогу, якую мы дабіліся разам і дзякуючы ўсім украінскім воінам, якія гераічна выцягваюць гэтую вайну на сабе. Адкрыта пагаварылі сёння аб тым, што мае патрэбу ў зменах у войску. Тэрміновыя змены. Я прапанаваў генералу Залужнаму быць і далей разам у камандзе Украінскай дзяржавы. Буду ўдзячны за яго згоду», – адзначыў прэзідэнт Украіны.

Ён таксама паведаміў, што прызначыў генерал-палкоўніка Аляксандра Сырскага Галоўнакамандуючым ЗСУ.

Даведка
Новы галоўнакамандуючы ЗСУ Аляксандр Сырскі нарадзіўся ў 1965 годзе ва Уладзімірскай вобласці Расеі. Навучаўся ў Маскоўскай агульнавайсковай каманднай вучэльні, Акадэміі ЗСУ і Нацыянальнай акадэміі абароны Украіны. З пачаткам баявых дзеянняў у 2014 годзе быў начальнікам штабу Антытэрарыстычнай аперацыі, каардынаваў выхад украінскіх войскаў з-пад Дэбальцава. У 2016-м узначаліў Аб’яднаны аператыўны штаб ЗСУ, а ў 2017 годзе быў камандзірам усёй АТА. З 2019 года камандзір Сухапутных войскаў ЗСУ. У 2022 і 2023 гадах камандаваў абаронай Кіеву, Салядару і Бахмуту, быў адным з камандуючых контрнаступам у Харкаўскай вобласці.

Міністр абароны Украіны Рустэм Умераў адзначыў, што Залужнаму «выпала адна з найскладанейшых задач – кіраваць Узброенымі Сіламі Украіны падчас Вялікай Вайны з Расеяй».

«Нашыя ваяры адбілі нашэсце агрэсара, абаранілі нашу дзяржаўнасць, і працягваюць штодзень абараняць нашу незалежнасць. Але вайна не застаецца аднолькавай. Вайна мяняецца і патрабуе перамен. Баявыя дзеянні 2022, 2023 і 2024 – гэта тры розныя рэальнасці. 2024 прынясе новыя змены, да якіх павінны быць гатовыя. Патрэбныя новыя падыходы, новыя стратэгіі», – напісаў ён.

Каментар
«Даверу партнёраў паменее». Украінскі палітолаг назваў памылковым рашэнне звольніць Залужнага
2024.02.07 14:14

Дырэктар украінскага Інстытуту сусветнай палітыкі Яўген Магда ў каментары «Белсату» назваў рашэнне кіраўніка дзяржавы палітычным, бо падставаў, звязаных з сітуацыяй на фронце, бракуе:

«Няма сітуацыі, якая б дазваляла казаць, што трэба істотна мяняць вайсковае кіраўніцтва».

Адным з наступстваў адхілення Залужнага эксперт назваў зніжэнне даверу з боку замежных партнёраў, якія «не разумеюць, што адбываецца». «Уласна, унутры грамадства нездаровая сітуацыя, грамадства таксама не разумее, што адбываецца», – падкрэсліў аналітык.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў