Уначы расейскія вайскоўцы тройчы абстралялі Херсон. У выніку загінула адна жанчына, пяць асобаў шпіталізаваныя, паведаміў кіраўнік абласной адміністрацыі Аляксандр Пракудзін.
Быў атакаваны цэнтр гораду. Першы ўдар адбыўся каля гадзіны ночы. Ракета трапіла ў жылы дом. Паводле звестак кіраўніка Херсонскай абласной адміністрацыі Аляксандра Пракудзіна, адну асобу шпіталізавалі.
Гасячы пажар, пацярпелі двое ратавальнікаў. Іх даставілі ў лякарню з перагрэвам цела.
Праз паўгадзіны абстрэлы працягнуліся. У выніку бамбавання дому загінула 59-гадовая жанчына, у 60-гадовы мужчына атрымаў кантузію.
Каля 3-й гадзіны адбыўся яшчэ адзін абстрэл, была параненая 93-гадовая жанчына. Яе шпіталізавалі з мінна-выбуховай траўмай і кантузіяй.
Сяргей Крот belsat.eu